Жнівень і пачатак восені — пік попыту на пляжныя туры. Традыцыйна лідэрам сярод беларусаў застаецца Турэччына, але ўсё часьцей цікавяцца і новымі кірункамі — ад Грузіі да Кітая. Сайт myfin.by апытаў турапэратараў адносна трэндаў для адпачынку ў сёлетнім сэзоне па-за межамі Беларусі, на марскім узьбярэжжы.
Турэччына
- Самы папулярны напрамак, фактычна стаў «дачай» для беларусаў.
- Мінімальны тур на 7 начэй для дваіх — ад 1500–2000 эўра. Сярэдняя цана туру «усё ўключана» — 3000 эўра.
- Добрыя гатэлі на жнівень практычна распрададзеныя. Турэччына паводле попыту апярэджвае Эгіпет і Эміраты амаль утрая.
ААЭ (Дубай, Фуджэйра, Рас-эль-Хайма)
- Тур для дваіх на тыдзень: каля 2800 $.
- У жніўні—верасьні цэны ніжэйшыя на 40–50% празь сьпякоту, але сэрвіс камфортны.
Эгіпет
- Пляжны адпачынак на тыдзень для дваіх — ад 2000–2900 $.
- Попыт высокі, але надвор’е гарачае.
Грузія
- Цэны больш даступныя: каля 1600 $ за двух на тыдзень.
- Квіткі і месцы ў гатэлях хутка заканчваюцца.
Экзотыка (Мальдывы, Віетнам, Кітай — Хайнань, Філіпіны, Сэйшэлы)
- Попыт расьце, асабліва на Хайнань дзякуючы наўпроставым рэйсам зь Менску з кастрычніка.
- Сярэдні кошт — ад 3000–4000 эўра і вышэй за тыдзень.
Катар
- Альтэрнатыва ААЭ. Ёсьць «гарачыя» прапановы ад 1500 $ за дваіх.
- Высокі ўзровень сэрвісу, але надвор’е вельмі сьпякотнае.
Трэнд сэзону
- Сярод «новых» напрамкаў — Азэрбайджан і Дагестан (Касьпійскае мора) па цане каля 1600 $ на дваіх.
Паводле турапэратараў, беларускія турысты ўсё часьцей выбіраюць камбінаваныя і даражэйшыя туры, у тым ліку на Мальдывы і ў Паўднёва-Усходнюю Азію.
Ці актуальны для беларусаў адпачынак у Крыме?
Доля беларусаў сярод турыстаў, якія наведваюць Крым, невялікая. Хаця раней пастаянны прадстаўнік прэзыдэнта РФ у Крыме Георгій Мурадаў заяўляў, што праца для прыцягненьня турыстаў зь Беларусі ў Крым ёсьць «прыярытэтнай для рэгіёну».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турыстычныя апэратары зь Беларусі заключылі 26 дамоваў на форуме ў анэксаваным Расеяй Крыме