Магілёўскі перавозьнік «Автосевлад» скасаваў рэйсы з Магілёва ў Вільню (на 9.30 з Магілёву і 12.15 зь Менску).
Скасавалі таксама рэйс на 15.40 зь Вільні ў Магілёў (аўтобус ідзе празь Менск).
Білетны апэратар «Інфабус» паабяцаў вяртаньне поўнага кошту білетаў скасаваных рэйсаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыватныя і дзяржаўныя фірмы на некалькі дзён скасавалі аўтобусныя рэйсы паміж Менскам і ВільняйЛітоўская кампанія Toks, якая ўваходзіць у міжнародную сетку Eurolines, афіцыйна паведаміла, што скасаваньне большасьці рэйсаў паміж Вільняй і Менскам не часовае. Раней гэтая кампанія стала першай, якая апавясьціла кліентаў пра скасаваньне шэрагу рэйсаў.
Разам з гэтым кампанія паставіла на маршруты ў Менск двухпавярховыя аўтобусы, адзначае Infotrans.
Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.
Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў. Перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і з 12 жніўня яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля скарачэньня рэйсаў у Літву падаражэлі аўтобусныя квіткі. А на чарзе новая забарона — з Латвіі