Яшчэ аднаго беларуса польская пракуратура абвінаваціла ў рыхтаваньні дывэрсіі ў Польшчы

Ілюстрацыйнае фота

27-гадовага грамадзяніна Беларусі Віталя С. абвінавачваюць у працы на замежную выведку, рыхтаваньні дывэрсіі й сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксу Польшчы). Пра гэта з спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе rеform. news.

Беларуса затрымалі 13 жніўня ў Варшаве супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW).

Як заяўляе Нацыянальная пракуратура Польшчы, у ліпені 2025 году Віталь C. зьбіраў інфармацыю аб складзкім аб’екце ў Люблінскім ваяводзтве, здымаў яго на відэа і фатаграфаваў, перадаў гэтыя матэрыялы прадстаўнікам замежнай выведкі і зьбіраўся падпаліць склад. Беларус прызнаў віну і даў паказаньні.

Па хадайніцтве пракурора 14 жніўня суд у Любліне абраў для беларуса меру стрыманьня ў выглядзе арышту на тры месяцы. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.

13 жніўня абвінавачаньні ў падпалах на заданьне замежных спэцслужбаў выставілі тром беларусам і тром палякам. Група, у якую ўваходзілі беларусы Сьцяпан К., Андрэй Б. і Яраслаў С., як сьцьвярджаецца, учыніла шэраг дывэрсій:

  • падпаліла рэстаран у Гдыні ў 2023 годзе;
  • спрабавала падпаліць склад у Гданьску ў сакавіку 2024 году;
  • падпаліла склад з паддонамі ў Марках у красавіку 2024 году.

Усе падпалы, паводле абвінавачаньня, яны зрабілі з дапамогай «кактэйляў Молатава».

Паводле абвінаваўцаў, у Гданьску і Марках яны рабілі дывэрсіі на заданьне іншаземнай выведкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трое беларусаў будуць судзіць у Польшчы за сабатаж і дывэрсіі на заданьне замежнай выведкі