Як паведаміў Белстат, па выніках студзеня-ліпеня 2025 году аб’ёмы прамысловай вытворчасьці ў Беларусі скараціліся на 0,3%.
Пакуль прырастае горназдабываючая прамысловасьць – яна паказала рост на 2,8%. А апрацоўчая прамысловасьць скарацілася на 0,6%.
Па выніках студзеня-чэрвеня 2025 года апрацоўчая прамысловасьць у Беларусі скарацілася на 0,2%. Такім чынам зьніжэньне ў апрацоўчай прамысловасьці, якая дае каля чвэрці ВУП Беларусі, відавочна паскараецца. Па выніках мінулага года апрацоўчая прамысловасьць паказала рост на 5,5%.
Разам са скарачэньнем вытворчасьці ў апрацоўчай прамысловасьці застаецца праблема вялікіх запасаў гатовай прадукцыі на складах заводаў. Па выніках студзеня-ліпеня 2024 года, калі ў Беларусі назіраўся рост вытворчасьці, запасы на складах былі 64% месячнага аб’ёму вытворчасьці, што блізка да ўстаноўленага ўрадам нарматыву для беларускай эканомікі, які складае 60 працэнтаў.
На 1 чэрвеня 2025 года складзкія запасы гатовай прадукцыі складалі 83,7%, ці 11,5 млрд. рублёў. На 1 ліпеня запасы на складах апрацоўчай прамысловасьці склалі 81,2% месячнага аб’ёма вытворчасьці апрацоўчай прамысловасьці, ці 11,2 млрд. рублёў. Гэта істотна вышэй за норму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BEROC: Рост ВУП Беларусі замарудзіўся ў тым ліку праз спад попыту на расейскім рынку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2024 годзе кожная дзясятая арганізацыя ў Беларусі была стратнай, на Магілёўшчыне — кожная пятая