Экспэрты групы Ярмака — Макфола выпусьцілі плян дзеяньняў па ўзмацненьні санкцый супраць Расеі. Гэтая група створаная ва Ўкраіне для распрацоўкі праектаў, якія ўзмацнялі б ціск на Расею з мэтай спыніць вайну.
Кіраўнік фонду BYSOL, беларускі праваабаронца Андрэй Стрыжак у 2013-2014 гадах быў назіральнікам ва Украіне на падзеях Эўрамайдана, а ў 2015-м арганізаваў ініцыятыву «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» і на працягу пяці гадоў пастаўляў гуманітарную дапамогу на Данбас.
Андрэй Даўжэнка — украінскі дрэсіроўшчык сабак: на сваім youtube-канале «Канура» ён дае парады, як выхоўваць і як абыходзіцца з чатырохногімі гадаванцамі.
Сойм Латвіі зрабіў 9 траўня замест Дня перамогі над фашызмам Днём памяці ахвяраў расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.
У Расею з захопленых тэрыторый вывезьлі больш за 878 тысяч украінцаў, паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Людміла Дзянісава.
Жонкі ўкраінскіх вайскоўцаў з палку «Азоў», якія працягваюць абараняць камбінат «Азоўсталь» у Марыюпалі ад расейскіх войскаў, лічаць, што іх мужы не здадуцца ў палон, як гэта ім прапануе зрабіць Крэмль.
Вайсковы экспэрт Ігар Грэцкі, запрошаны дасьледнік Міжнароднага цэнтру ў пытаньнях абароны і бясьпекі, у інтэрвію вядоўцы «Настоящего времени» Яўгеніі Тагановіч кажа, што Расея разьлічвае на пасьпяховую спробу атачэньня Данбаскай групоўкі ўкраінскіх Узброеных сілаў.
У горадзе Барадзянка ў Кіеўскай вобласьці, які доўгі час быў пад расейскай акупацыяй, паліцыя пачала ўскрываць першыя брацкія магілы тых, хто быў забіты за час вайны.
Стала вядома імя яшчэ аднаго расейскага прызыўніка з крэйсэру «Москва», які затануў у Чорным моры ў сярэдзіне красавіка. Сяргею Грудзініну 21 год, ён з гораду Благавешчанск (Амурская вобласьць), гэта прыкладна 9 тысяч кілямэтраў да мяжы з Украінай.
Жыхары вызваленых украінскіх гарадоў абвінавачваюць расейскіх вайскоўцаў ня толькі ў рабаваньнях і марадэрстве, але і ў згвалтаваньні мірных жыхароў. Генпракуратура Ўкраіны пачала расьсьледаваць першую такую справу. Праваабаронцы і валянтэры таксама зьбіраюць сьведчаньні.
У афіцыйным тэлеграм-канале прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага выкладзены фрагмэнты інтэрвію, якое ён даў агенцтву Associated Press.
Канада пашырыла санкцыйныя сьпісы з прычыны вайны ва Ўкраіне і ўключыла ў іх яшчэ па дзевяць грамадзянаў з Расеі і Беларусі. Гэта бізнэсоўцы і прадстаўнікі міністэрстваў абароны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб продажы газу «недружалюбным краінам» за рублі, перадае РИА Новости.
Сьледчы камітэт РФ 22 сакавіка ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да публіцыста Аляксандра Няўзорава па артыкуле аб «фэйках пра расейскае войска».
Беларус Дзяніс Урбановіч змагаецца на баку Кіева ў вайне з Расеяй.
Мэра Мелітопаля 11 сакавіка выкралі расейскія вайскоўцы, і пра ягоны лёс не было дакладных зьвестак пяць дзён. 12 сакавіка Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся па дапамогу да ўсіх лідэраў сьвету, якія размаўляюць з Крамлём, – вызваліць 33-гадовага гарадзкога галаву Івана Фёдарава.
Украінская акторка Ада Рогаўцава, народная артыстка і Герой Украіны, з пачатку вайны прынцыпова адмаўляецца гаварыць на расейскай мове і размаўляе толькі па-ўкраінску.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у інтэрвію тэлекампаніі NBC, што перамовы з Расеяй ідуць складана. Паводле яго, любы ўзброены канфлікт «можна спыніць за сталом перамоваў».
Жыхар Кіеўскай вобласьці Сяргей Перабійніс 7 сакавіка страціў усю сям’ю: жонку і дваіх дзяцей. Гэта адбылося, калі яны спрабавалі эвакуавацца з Ірпяня, горада пад Кіевам, які некалькі дзён запар спрабавалі ўзяць расейскія вайскоўцы і ў выніку проста разбурылі дашчэнту.
Загрузіць яшчэ