Дзярждэпартамэнт і Мінфін ЗША аб'явілі ў чацьвер аб санкцыях супраць расейскай крыптавалютнай біржы Garantex і яе кіраўнікоў.
Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году з доктарам-псыхіятарам Дзьмітрыем Шчыгельскім.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, з якім ён у пятніцу, 15 жніўня, плянуе сустрэцца на Алясцы, у выніку пойдзе на пагадненьне па Украіне.
Канцэрт Макса Каржа выклікаў у Польшчы скандал. Ад нядзелі гэта тэма нумар адзін у польскіх мэдыях і сацыяльных сетках. Што адбылося насамрэч, тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 14 жніўня атакавалі Ўкраіну двума зэнітнымі ракетамі С-300/400 і 45 ударнымі дронамі.
У аэрапорце Кутаісі, па прылёце ў Грузію, затрыманы беларускі актор Аляксандар Ждановіч, вядомы як «Маляваныч».
Суд у Маскве прызнаў яго вінаватым у «фэйках» пра расейскае войска «паводле матыву нянавісьці» і «невыкананьні абавязкаў замежнага агента».
Праваабаронцам стала вядома пра тое, што беларускія палітычныя эмігранты, якія маюць пратэрмінавы пашпарт і ня могуць прыехаць у Беларусь і замяніць яго, пачалі атрымліваць лісты па месцы прапіскі ў Беларусі.
Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году?
Бакі пацьвердзілі абмен 84 вайскоўцамі.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб атрыманьні новых самалётаў Су-30СМ2, якія могуць несьці шырокі спэктар ракет клясы «паветра-паветра» і «паветра-зямля».
Афіцыйнай прычынай сталі абмежаваньні, уведзеныя літоўскім урадам у 2024 годзе. Але доўгі час ніхто выкананьня пастановы, атрымліваецца, не пільнаваў.
Суд Заводзкага раёну Менску прызнаў вінаватым колішняга кіраўніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба і асудзіў яго на 11 гадоў пазбаўленьня волі з максымальна магчымым штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічыняў — 210 тысяч рублёў.
Былы палітзьняволены лекар у размове са Свабодай расказвае пра самых запатрабаваных спэцыялістаў у калёніі, прыстойных супрацоўнікаў адміністрацыі і вязьняў крытых турмаў, якім патрэбная псыхалягічная дапамога.
Гэта другі шырока вядомы выпадак. Раней з базы Інтэролу выдалілі зьвесткі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта, затрыманага і арыштаванага ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў.
З гэтай лічбы на бюджэтнае навучаньне паступілі больш за 30,5 тысяч абітурыентаў.
Падрыхтоўка да выпрабаваньняў была заплянаваная яшчэ да таго, як стала вядома аб сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы.
Сутычкі адбываюцца паміж прыхільнікамі і праціўнікамі дзейнага прэзыдэнта краіны.
За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся з пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША – Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам – усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
«Роскомнадзор» пацьвердзіў блякаваньне галасавых выклікаў у WhatsApp і Telegram у Расеі. «Частковае абмежаваньне званкоў» у замежных мэсэнджарах, як сьцьвярджаецца, праводзіцца для «процідзеяньня злачынцам».
Пяць гадоў таму ў Кіеве некалькі чалавек заснавалі фонд салідарнасьці BySol. Пагаварылі з прадстаўніцай дырэктарату пра гісторыю арганізацыі, незадаволеных, ціск уладаў і новыя выклікі.
Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Літоўскі перавозчык Toks, які ўваходзіць у міжнародную сетку Eurolines, афіцыйна паведаміў, што скасаваньне большасьці рэйсаў паміж Вільняй і Менскам не часовае.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасьля яго перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на Алясцы ён хоча «амаль адразу ж правесьці другую сустрэчу паміж Зяленскім, Пуціным і мной, калі яны захочуць, каб я там прысутнічаў».
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч заявіў 13 жніўня, што ня мае намеру зьмяняць Канстытуцыю краіны, каб балятавацца на новы прэзыдэнцкі тэрмін.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, лідэры шэрагу эўрапейскіх краін, ЭЗ і NATO ў сераду правялі перамовы ў рэжыме відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзыдэнтам Джэй Дзі Вэнсам.
Польская пракуратура накіравала ва ўроцлаўскі суд абвінаваўчы акт супраць шасьці чалавек, трох палякаў і трох беларусаў, якіх абвінавачваюць у працы на карысьць замежнай выведкі.
Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязьням і іхным сем’ям, які пачаў працаваць у кастрычніку мінулага году, назьбіраў больш за 2,4 мільёна эўра.
Расейскім войскам удалося прасунуцца ў Данецкай вобласьці — паблізу вёсак Кучэраў Яр, Залаты Калодзеж і Вясёлае. Пра гэта паведаміў аналітычны ўкраінскі праект «DeepState».
На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка. Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамічную мадэль Беларусь, калі б стала міністаркай эканомікі?
На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку.
Ці была БССР беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці – Беларусь і БССР? Гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.
Афіцыйная Варшава адказала на ноту з боку Менску пра аднаўленьне нармальных міждзяржаўных дачыненьняў і дыялёг пра стабільнасьць у рэгіёне.
12 жніўня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што вучэньні «Захад-2025» адбудуцца з 12 да 16 верасьня.
Рэзыдэнцыю прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на Валдаі, дзе часта гасьцюе зь ягонымі сынамі іх маці Аліна Кабаева, ужо ахоўваюць 12 сыстэм супрацьпаветранай абароны, у тым ліку «Панцыр».
Азэрбайджан адмовіўся ад удзелу ў пасяджэньні савета міністраў унутраных спраў краін, што ўваходзяць у Садружнасьць незалежных дзяржаў (СНД).
У Менску адбылася прэс-канфэрэнцыя, на якой супрацоўнікі Інстытуту гісторыі расказалі пра сваю працу і расказалі пра знаходкі апошняга часу.
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі ў студзені-чэрвені 2025 году павялічыліся на 2,4 % да 4,2 мільярда даляраў.
Намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, сябраў украінскай перамоўнай дэлегацыі ў Стамбуле Вадзім Скібіцкі мяркуе, што Расея ня можа забясьпечыць вялікую вайсковую прысутнасьць у Беларусі.
Прычына — незаконнае, на думку рэдакцыі, выкарыстаньне і аналіз ейных артыкулаў.
У ноч на 13 жніўня расейскія войскі атакавалі прыфрантавыя і тылавыя рэгіёны Ўкраіны 49 ударнымі дронамі і 2 балістычнымі ракетамі.
У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША мяркуюць, што ў 2024 годзе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася: улады працягваюць жорсткія рэпрэсіі, ціск на журналістаў і падтрымку вайны Расеі супраць Украіны.
Падзеі 13 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
«Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, якія застаюцца пад іх кантролем», — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў аўторак вечарам падчас размовы з журналістамі за тры дні да сустрэчы на Алясцы Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна.
Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.
Белы дом заявіў у аўторак, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пасьля таго, як Пуцін папрасіў аб гэтым.
Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў 12 жніўня пра значнае зьніжэньне плыні мігрантаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.
Беларускі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт атрымаў новую назву. Цяпер гэта Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт замежных моў.
Загрузіць яшчэ