Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 верасьня вырастуць пэнсіі


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Адпаведны ўказ падпісаў 14 жніўня Аляксандар Лукашэнка.

У сярэднім пэнсіі ў краіне вырастуць на 5%. Павышаюцца ўсе віды працоўных пэнсій: па ўзросьце, за выслугу гадоў, па інваліднасьці і з нагоды страты карміцеля.

Папярэдні раз пэнсіі ў краіне павышалі з 1 лютага. Тады яны вырасьлі ў сярэднім на 10%.

Паводле папярэдняй ацэнкі Міністэрства працы, сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце ў верасьні складзе 980 рублёў. Пры гэтым гадавое павелічэньне, зь верасьня 2024-га да верасьня 2025-га, складзе 167 рублёў, ці 20,5%.

Пры гэтым інфляцыя з пачатку году склала 5,56%. Падаражэў шэраг паслуг і прадуктаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG