«Сябры, я ў Варшаве. Усё добра! Пасьля забароны на ўезд у Грузію, мяне раніцай адправілі, як бандэроль па пошце… пашпарт аддалі толькі пасьля таго, як па прылёце ўсе пасажыры выйшлі з самалету. Першае: я ўдзячны за ўсе вашыя званкі і смс-ы якія атрымліваў да самай ночы! Каб даведацца, што цябе любяць — ня трэба паміраць ці хварэць… дастаткова, каб грузінскія памежнікі праявілі да цябе „асаблівую“ ўвагу. Другое: да жыцьця лепей ставіцца, як да прыгодніцкай аповесьці, нечаканыя сюжэтныя павароты якой табе цікавыя, якімі б яны ні былі…»
Таксама Маляваныч зрабіў пэўныя высновы, каб не трапляць у такую сытуацыю, у якой 14 жніўня апынуўся ён сам:
- 1. Калі ёсьць магчымасьць — не карыстайцеся беларускім пашпартам (у мяне быў сіні польскі дакумэнт, так званы «жэнэўскі»)
- 2. Падрыхтуйцеся да пытаньняў: Куды вы едзеце? Дзе і ў каго будзеце жыць? Ці маеце зваротны квіток?
- 3. Літаральна: маршрут паездкі, адрасы, тэлефоны, фінансавыя гарантыі, мэдычная страхоўка
- 4. Адказвайце дакладна, выразна, трымайце дакумэнты пад рукой.-
Форум