Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зноў зьмяніла экспартныя цэны на ялавічыну і малочныя прадукты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пастанова Мінсельгасхарчу № 69 ад 13 жніўня карэктуе расцэнкі на некаторыя віды харчаваньня беларускай вытворчасьці, што рэалізуецца па зьнешнегандлёвых дамовах.

Дакумэнт прадугледжвае павелічэньне экспартных цэнаў на тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, сьвежыя, ахалоджаныя або замарожаныя, а таксама на іншае неабваленае мяса буйной рагатай жывёлы, піша myfin.by.

Расцэнкі на мяса ад маладняку буйной рагатай жывёлы і ад дарослых быкоў вырасьлі на 10 цэнтаў і зараз складаюць $5 за кіляграм.

Новыя цэны дзейнічаюць пры пастаўках тавару ва ўсе краіны, за выключэньнем Расеі.

Таксама на 10 цэнтаў да $3,7 за кіляграм былі зьніжаныя экспартныя цэны на малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цьвёрдых відах, з утрыманьнем тлушчу больш як 1,5%, без дабаўленьня цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў.

Рашэньне тычыцца прадукцыі, якая пастаўляецца ў краіны за межамі СНД, апрача Грузіі. Пастанова набыла моц з 15 жніўня 2025 году.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG