Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адкрытым доступе зьявіліся здымкі, па якіх сілавікі вызначаюць удзельнікаў пратэстаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Іх у сваім фэйсбуку выклаў навукоўца-хімік Сяргей Бесараб, каб людзі, якія на здымках, і яшчэ засталіся ў Беларусі, маглі як найхутчэй паклапаціцца пра сваю бясьпеку.

Раней здымкі апублікавалі ў фотаальбоме Marsz Białorusi, які выйшаў у Польшчы. Дзякуючы гэтым здымкам карныя органы Беларусі пачалі выяўляць удзельнікаў і арыштоўваць іх, праводзіць ператрусы і заводзіць крымінальныя справы.

«Праглядзіце іх уважліва. Калі недзе знайшлі сябе, сваіх блізкіх, сяброў, знаёмых, ведайце, вы ў сур’ёзнай небясьпецы. Зрабіце ўсё магчымае, каб засьцерагчы сябе, папярэдзьце людзей, якіх вы змаглі пазнаць», — напісаў Бесараб.

Кнігу выдалі ў Польшчы ў 2021 годзе. Аўтарамі выданьня стаў калектыў аўтараў. Мэтай выданьня кнігі стала жаданьне паказаць сілу супраціву беларусаў дыктатуры Лукашэнкі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG