У ноч з 19 на 20 жніўня чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» дасягнула 4770 легкавых аўтамабіляў і 140 аўтобусаў. Такія зьвесткі зафіксаваў ДПК Беларусі па стане на 2.00.
Да раніцы колькасьць аўто ў чарзе крыху зьменшылася — зараз выезду чакаюць 4640 легкавых аўто (па стане на 8:00).
Яшчэ ўчора колькасьць легкавікоў не перавышала 4650.
Пункт пропуску «Берасьце» — адзіны, які цяпер працуе для легкавікоў. Некаторыя аўтамабілі чакаюць выезду ў Эўразьвяз каля тыдня.
- Пасьля вынясеньня палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўленьня волі) 10 лютага 2023 году Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (зь беларускага боку — Бераставіца). Адкрытым застаецца пункт пропуску Цярэспаль (Берасьце).
- Зь вясны 2021 году на мяжы Беларусі і Эўразьвязу працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Форум