Пра гэта паведамляе газэта The Telegraph і нібыта пацьвярджае прэм’ер-міністар Італіі Джорджа Мэлёні. Абмеркаваньне гэтай схемы пацьвердзілі канал CNN і «Украінская праўда».
Як піша Telegraph, прапанова Вашынгтону мае на ўвазе, што такія гарантыі Ўкраіна атрымае ня толькі ад ЗША, але і ад яе ўкраінскіх саюзьнікаў. Сьцьвярджаецца, што Масква згодная на гэта.
У 2022 годзе пагадненьне аб такіх гарантыях было ўключана ў праект мірнай дамовы паміж Масквой і Кіевам, якая абмяркоўвалася перамоўнымі групамі дзьвюх краін. Краінамі-гарантамі паводле чарнавіка дамовы павінны былі выступіць ЗША, Расея, Вялікабрытанія, Францыя і КНР. Кіеў хацеў уключыць у сьпіс Турэччыну, а Масква — Беларусь, пісаў часопіс Foreign Affairs.
Паводле выданьня, Кіеў і Масква, дамовіўшыся аб гарантыях Украіне з боку Вашынгтону, забыліся заручыцца згодай саміх Злучаных Штатаў. Сьцьвярджалася, што Белы дом не хацеў згаджацца на такія гарантыі, каб не аказацца ў сытуацыі вайны з Расеяй, калі тая зноў вырашыць уварвацца ва Ўкраіну.
У той жа час агенцтва Bloomberg сьцьвярджае, што Трамп паведаміў Зяленскаму аб патрабаваньні Пуціна вывесьці ўкраінскія войскі з усёй тэрыторыі Данбасу. Пры гэтым Трамп нібыта падкрэсьліў, што Украіна павінна сама вырашаць, што ёй рабіць са сваёй тэрыторыяй.
Агенцтва Reuters піша, што прэзыдэнт Украіны адмовіўся ад патрабаваньня Пуціна вывесьці ўкраінскія войскі з Данбасу ў абмен на замарозку фронту.
Раней Трамп запрасіў Уладзіміра Зяленскага на сустрэчу ў Вашынгтон. Яна адбудзецца ў панядзелак, 18 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лік 1:0». Міжнародныя рэакцыі ад палітыкаў і экспэртаў на саміт у Анкорыджы