15 жніўня ў Анкорыджы кіраўнікі ЗША і Расеі спрабавалі знайсьці шляхі заканчэньня расейска-ўкраінскай вайны.
Як сказалі ў прэс-службе Лукашэнкі, гутарка адбылася 16 жніўня. Два палітыкі абмеркавалі становішча ў рэгіёне. Уладзімір Пуцін расказаў Аляксандру Лукашэнку пра вынікі сустрэчы «Расея-ЗША», якая прайшла ў Анкорыджы 15 жніўня. Там Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Таксама яны абмеркавалі дэталі міждзяржаўных беларуска-расейскіх дачыненьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сустрэча Трамп-Пуцін: наступствы саміту без угоды