Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп мог прапанаваць Украіне гарантыі бясьпекі паводле прыкладу пятага артыкулу NATO


Дональд Трамп
Дональд Трамп

ЗША прапанавалі Украіне гарантыі бясьпекі ў выпадку заключэньня міру з Масквой, аналягічныя пятаму артыкулу NATO аб калектыўнай абароне. Гэта азначае, што ў выпадку пачатку новай вайны краіны-гаранты павінны будуць даць узброены адказ агрэсару.

Пра гэта паведамляе газэта The Telegraph і нібыта пацьвярджае прэм’ер-міністар Італіі Джорджа Мэлёні. Абмеркаваньне гэтай схемы пацьвердзілі канал CNN і «Украінская праўда».

Як піша Telegraph, прапанова Вашынгтону мае на ўвазе, што такія гарантыі Ўкраіна атрымае ня толькі ад ЗША, але і ад яе ўкраінскіх саюзьнікаў. Сьцьвярджаецца, што Масква згодная на гэта.

У 2022 годзе пагадненьне аб такіх гарантыях было ўключана ў праект мірнай дамовы паміж Масквой і Кіевам, якая абмяркоўвалася перамоўнымі групамі дзьвюх краін. Краінамі-гарантамі паводле чарнавіка дамовы павінны былі выступіць ЗША, Расея, Вялікабрытанія, Францыя і КНР. Кіеў хацеў уключыць у сьпіс Турэччыну, а Масква — Беларусь, пісаў часопіс Foreign Affairs.

Паводле выданьня, Кіеў і Масква, дамовіўшыся аб гарантыях Украіне з боку Вашынгтону, забыліся заручыцца згодай саміх Злучаных Штатаў. Сьцьвярджалася, што Белы дом не хацеў згаджацца на такія гарантыі, каб не аказацца ў сытуацыі вайны з Расеяй, калі тая зноў вырашыць уварвацца ва Ўкраіну.

У той жа час агенцтва Bloomberg сьцьвярджае, што Трамп паведаміў Зяленскаму аб патрабаваньні Пуціна вывесьці ўкраінскія войскі з усёй тэрыторыі Данбасу. Пры гэтым Трамп нібыта падкрэсьліў, што Украіна павінна сама вырашаць, што ёй рабіць са сваёй тэрыторыяй.

Па дадзеных крыніцы Bloomberg, у Эўропе непакояцца, што Трамп, які хоча хутчэй заключыць мірнае пагадненьне, будзе аказваць ціск на Зяленскага, каб той пайшоў на тэрытарыяльныя саступкі.

Раней Трамп запрасіў Уладзіміра Зяленскага на сустрэчу ў Вашынгтон. Яна адбудзецца ў панядзелак, 18 жніўня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG