Уезду ў Польшчу чакаюць звыш 4000 аўтамабіляў і 110 аўтобусаў. На памежным пераходзе Цярэспаль (Берасьце), за суткі ў Польшчу прапусьцілі 320 з 1700 машын, а таксама 50 са 175 аўтобусаў.
Паводле інфармацыі РУП «Белмытсэрвіс», сярэдні час чаканьня перасячэньня мяжы ў электроннай чарзе складае больш за 6 сутак.
Памежны камітэт рэкамэндуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні паездак у Польшчу і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты.
Па стане на 10.00 перад літоўскімі пунктамі пропуску стаяла 270 легкавікоў.
Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным для фур. Перад пераходам Мядзінінкай (Каменны Лог) стаяць 360 грузавікоў. Праз гэты пункт пропуску ў Літву з пачатку тыдня прайшло 11% грузавікоў ад нормы.
У Шальчынінкаі (Беняконі) ўезду ў ЭЗ чакаюць 420 грузавых машын.
Перад латвійскім пераходам Патэрніекі (Грыгараўшчына) ўезду ў Эўразьвяз чакаюць 380 фур. Ад пачатку тыдня, паводле беларускіх памежнікаў, у Літву ўехала 35% грузавікоў ад нормы.
- Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.
- Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў. Перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і з 12 жніўня яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.
- Літоўскі перавозчык Toks, які ўваходзіць у міжнародную сетку Eurolines, афіцыйна паведаміў, што скасаваньне большасьці рэйсаў паміж Вільняй і Менскам не часовае.
Форум