Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Офісу Ціханоўскай сышоў дарадца па эканоміцы Аляхновіч


Алесь Аляхновіч, архіўнае фота
Алесь Аляхновіч, архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла аб завяршэньні працы свайго дарадцы па эканоміцы Алеся Аляхновіча.

«Алесь Аляхновіч далучыўся да нашай каманды ў 2020 годзе і забясьпечыў нашу працу па эканамічных пытаньнях на прафэсійным узроўні. Ён аб’яднаў больш за 60 вядомых эканамістаў з розных краін, каардынаваў працу з аналітычнымі цэнтрамі, дапамагаў распрацоўваць праграмы рэформаў — ад фінансавай стабільнасьці да зялёнай эканомікі, працаваў над Стратэгіяй пераходу да Новай Беларусі», — паведаміла Сьвятлана Ціханоўская.

Паводле яе, Алесь Аляхновіч спыніў працу «па асабістых абставінах».

У сваю чаргу Алесь Аляхновіч назваў сваю працу ў Офісе Ціханоўскай пэрыядам «вялікай адказнасьці», «складаных выклікаў» і «часам натхненьня» і падзякаваў за магчымасьць працаваць у камандзе.

«Я ні на хвіліну не сумняюся, што праўда і перамога будуць за намі. Мы абавязкова пабачымся ў Новай Беларусі», — сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG