Людзі выходзяць на вуліцы ўжо больш за дзевяць месяцаў, патрабуючы датэрміновых выбараў і адказнасьці ўладаў за трагедыю на Навасадзкім вакзале, дзе 1 лістапада 2024 году загінулі 16 чалавек.
Паліцыя ў поўным рыштунку выкарыстоўвала сьлезацечны газ, дэманстранты кідалі камяні і пэтарды. Улады заяўляюць пра «правакацыі» з боку пратэстоўцаў, а ўдзельнікі маршаў абвінавачваюць паліцыю ў выкарыстаньні празьмернай сілы і абароне прыхільнікаў ураду, якія ініцыявалі сутычкі.
Дзясяткі тысяч людзей выходзяць на вуліцы ня толькі ў сталіцы, але і яшчэ ў амаль 30 гарадах Сэрбіі. Пратэсты ачольваюць студэнты, якія ўжо месяцы блякуюць працу ўнівэрсытэтаў. Іх патрабаваньне — датэрміновыя выбары і спыненьне карупцыі, зьвязанай, на іх думку, з уладай прэзыдэнта Аляксандра Вучыча.
- Асноўнай прычынай для пратэстаў паслужыў абвал навеса нядаўна адрамантаванага будынка вакзала ў Нові-Садзе 1 лістапада 2024 году: тады загінулі 16 чалавек. Незалежныя экспэрты і апазыцыя ўскладаюць адказнасьць за гэтую трагедыю на халатнасьць і карупцыю ва ўрадзе.
Форум