Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія лідэры пасьля размовы з Трампам апублікавалі заяву


Урсула фон дэр Ляен і Дональд Трамп, архіўнае фота
Урсула фон дэр Ляен і Дональд Трамп, архіўнае фота

Эўрапейскія лідэры падкрэсьліваюць неабходнасьць надзейных гарантый бясьпекі для Украіны і пацьвярджаюць недапушчальнасьць гвалтоўнай зьмены міжнародных межаў.

Эўрапейскія лідэры — старшыня Эўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, лідэры Францыі, Італіі, Нямеччыны, Польшчы, Фінляндыі і Вялікабрытаніі — апублікавалі сумесную заяву пасьля перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

«Мы дакладна разумеем, што Украіна павінна мець надзейныя гарантыі бясьпекі, каб эфэктыўна абараняць свой сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць. Мы вітаем заяву прэзыдэнта Трампа аб тым, што ЗША гатовыя прадставіць гарантыі бясьпекі. Кааліцыя ахвотных гатовая адыгрываць актыўную ролю. Ніякіх абмежаваньняў не павінна быць накладзена на ўзброеныя сілы Украіны або на яе супрацоўніцтва з трэцімі краінамі. Расея ня можа мець права вэта на шлях Украіны ў ЭЗ і NATO», — гаворыцца ў заяве.

Рашэньні датычныя сваёй тэрыторыі павінны прымацца Украінай, а міжнародныя межы ня могуць быць зьменены сілай, дадалі эўрапейскія лідэры.

Амбасадары Эўразьвязу правядуць экстраную сустрэчу ў Брусэлі пасьля саміту паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным на Алясцы. Яны выказалі гатоўнасьць працаваць разам з Трампам і Зяленскім над падрыхтоўкай трохбаковага саміту.

Дональд Трамп паведаміў у сацыяльнай сетцы Truthsocial, што пра трохбаковую сустрэчу Украіна-ЗША-Расея можа быць дамоўлена падчас візыту Ўладзіміра Зяленскага ў Вашынгтон 18 жніўн

  • У Анкорыджы на Алясцы 15 ліпеня прайшлі перамовы Ўладзіміра Пуціна і Дональда Трампа аб міры ва Ўкраіне. Перамовы, якія доўжыліся тры гадзіны, не прынесьлі абяцаньняў спыніць агонь. Сустрэча праходзіла ў фармаце «тры на тры».
  • Меркавалася, што пасьля перамоваў Трампа і Пуціна адбудзецца працоўная сустрэча за абедам, але яе адмянілі. Фактычна не адбылася і прэс-канфэрэнцыя двух лідэраў: абодва толькі зачыталі заявы і сышлі, пакінуўшы без увагі пытаньні журналістаў.
  • Пасля сустрэчы з Пуціным прэзыдэнт ЗША даў інтэрвію Fox News. У ім ён ацаніў перамовы «на дзясятку» і заявіў, што «зараз справа за прэзыдэнтам Зяленскім».
  • Пазьней Трамп напісаў, што Пуцін аддае перавагу ўсёабдымнай мірнай дамове, а ня простаму спыненьню агню. Трамп таксама схіляецца да гэтага варыянту. Ён запрасіў у панядзелак у Вашынгтон Уладзіміра Зяленскага.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG