Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп яшчэ раз успомніў пра 1300 беларускіх палітвязьняў і падзякаваў Лукашэнку


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША спадзяецца на хуткае масавае вызваленьне палітычных зьняволеных.

Новы допіс амэрыканскі прэзыдэнт апублікаваў у сацыяльнай сетцы Truth. Ён назваў Лукашэнку «магутным лідэрам» і выказаў спадзяваньне, што неўзабаве 1300 беларускіх палітвязьняў будуць выпушчаныя з турмаў.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, гэта адбылося перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Перамовы з расейскім кіраўніком адбыліся 15 жніўня ў Анкорыджы.

Пры гэтым пасьля размовы з Лукашэнкам Трамп назваў таго «прэзыдэнтам», хаця ні ЗША, ні шэраг краінаў Эўразьвязу Лукашэнку прэзыдэнтам афіцыйна не прызнавалі, як і вынікі ўсіх апошніх выбараў у Рэспубліцы Беларусь, як прэзыдэнцкіх, так і парлямэнцкіх.

«У мяне адбылася цудоўная размова з паважаным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мэтай званка было выказаць яму падзяку за вызваленьне 16 зьняволеных. Мы таксама абмяркоўваем вызваленьне яшчэ 1300 вязьняў. Наша гутарка была вельмі плённай. Мы абмеркавалі мноства тэмаў, у тым ліку візыт прэзыдэнта Пуціна на Аляску. Зь нецярплівасьцю чакаю сустрэчы з прэзыдэнтам Лукашэнкам у будучыні. Дзякую вам за ўвагу да гэтага пытаньня!» — напісаў Дональд Трамп.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG