Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўкцыён на продаж менскай кватэры, у якой была зарэгістраваная Герасіменя, не адбыўся, не было пакупнікоў

абноўлена

Аляксандра Герасіменя з алімпійскім мэдалём. 2016 год
Аляксандра Герасіменя з алімпійскім мэдалём. 2016 год

Кватэру, дзе была зарэгістраваная Аляксандра Герасіменя, у Беларусі завочна асуджаная, прадаюць з аўкцыёну.

У Менску 19 жніўня плянаваліся таргі за чатырохпакаёвую кватэру, у якой мела рэгістрацыю спартоўка Аляксандра Герасіменя. Аднак аўкцыён не адбыўся.

Прычына — не знайшлося ахвочых набыць гэтую нерухомасьць. Аб’яву разьмяшчалі на сайце «БелЮрЗабесьпячэньне».

Кватэра Аляксандры Герасімені
Кватэра Аляксандры Герасімені

4-пакаёвую кватэру, дзе была зарэгістраваная алімпійская прызэрка Аляксандра Герасіменя зь сямʼёй, улады выставілі на таргі.

Паводле спартоўкі, кватэра належала ня ёй, а ейнаму сваяку, але была арыштаваная разам зь іншай маёмасьцю яшчэ ў 2022 годзе, калі Герасіменю завочна асудзілі.

Тады спартоўцаў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі на 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці і буйнымі штрафамі.

Аляксандра Герасіменя знаходзіцца за мяжой.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG